ШЫРОКАЎВЕЛЛЕ

          ШЫРОКАЎВЕЛЛЕ − былая вёска ў Высакаборскім сельсавеце, за 15 км на ўсход ад Краснаполля, 124 км ад Магілёва, 31 км ад чыгуначнай станцыі Камунары на лініі Крычаў-Сураж (Расія). Рэльеф раўнінны. На поўдні праходзіць меліярацыйны канал, злучаны з р. Горанка (прыток р. Палуж). Транспартныя сувязі па шашы Краснаполле-Хоцімск, якая праходзіць побач з вёскай.
          У 1897 г. хутар у Палужскай воласці Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерні, 10 двароў, 63 жыхары. Меўся ветраны млын.
          У 1909 г. 12 двароў, 58 жыхароў.
          У 1926 г. 24 двары, 176 жыхароў. У 1930 г. арганізаваны калгас «Шлях Кастрычніка», які аб’ядноўваў 21 гаспадарку.
          У Вялікую Айчынную вайну з жніўня 1941 г. да 30.09.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
          У 1986 г. 36 гаспадарак, 66 жыхароў, у складзе саўгаса «Краснапольскі» (цэнтр − былая в. Высокі Борак), меўся магазін. Ад паўнёва- ўсходняга канца дугападобнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захада на паўднёвы ўсход, адыходзіла на паўднёвы захад другая, кароткая, прамалінейная вуліца.
          Пасля катастрофы 1986 г. на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі вёска адселена ў сувязі з радыяцыйным забруджаннем.